Апошні раз такія выпрабаванні праводзіліся 30 гадоў таму, паведамляе амерыканскі тэлеканал «ABC News».
Сірэны будуць уключаць на 40 секундаў раз на месяц. Таксама на тэлефоны гавайцаў будуць адпраўляць план дзеянняў у выпадку ядравай атакі. Паводле «ABC News», новыя захады бяспекі звязаныя з напружанасцю вакол КНДР.
Пхеньян у апошнія месяцы прыкметна паскорыў працы ў распрацоўцы ядравай зброі і балістычных ракетаў, піша bbc.com. У сваю чаргу кіраўніцтва ЗША папярэдзіла, што напад на Злучаныя Штаты або іхных саюзнікаў прывядзе да поўнага знішчэння паўночнакарэйскага рэжыму.
ЮВ, belsat.eu