ЦРУ: Не задавайце пытанняў, калі Кім Чэн Ын раптам знікне


Ілюстратыўнае фота

Кіраўнік Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення (ЦРУ) Майк Пампеа заявіў журналістам, што не варта звяртацца да яго з пытаннямі, калі раптам знікне лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын.

Ён таксама адзначыў, што яго ведамства мае намер стаць “больш злосным”, перадае South China Morning Post.

“Калі Кім Чэн Ын знікне, улічваючы гісторыю ЦРУ, то я проста не буду казаць пра гэта”, – заявіў Пампеа.

Раней Пампеа заявіў, што КНДР вельмі блізкая да таго, каб нанесці ядзерны ўдар па ЗША.

19 кастрычніка Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК) распаўсюдзіла заяву кіраўніцтва КНДР, у якім гаварылася, што Пхеньян гатовы нанесці “неверагодны ўдар” па ваенных сілах ЗША.

KA, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары