На Гарадзеншчыне з грузавіка павывальваліся мёртвыя жывёлы


Фота: gaigrodno.by

Каля 9 раніцы каля Скідзелю адбылося ДТЗ, у якім пацярпела пенсіянерка.

Цяжкавік вёз тушы і субпрадукты на перапрацоўку, калі перад ім на пешаходным пераходзе з правага боку з’явілася пенсіянерка на ровары. Кіроўца пачаў хутка тармазіць, праз гэта ўсё, што было ў кузаве вывалілася на дарогу.

«Наезду пазбегнуць не ўдалося, пажылая жанчына атрымала пералом нагі і змешчаная ў больніцу», – кажуць у ДАІ Гарадзенскай вобласці.

Фота: gaigrodno.by

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары