На чэмпіянаце свету ў Аўстрыі патануў беларускі паралімпіец. 16 гадоў таму ён цудам выжыў у ДТЗ


Дзмітрый Рышкевіч.
Фота: mst.by

Беларускі паралімпіец Дзмітрый Рышкевіч загінуў у Аўстрыі на афіцыйнай трэніроўцы падчас падрыхтоўкі да чэмпіянату свету ў акадэмічным веславанні. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве спорту Беларусі.

Абставіны гібелі 33-гадовага спартоўца-вазочніка з Ліды высвятляе мясцовая паліцыя.

Як паведамляе «Corriere della Sera», трагедыя здарылася каля гораду Атэнсгайм. Падчас трэніроўкі на Дунаі човен з беларускім спартоўцам перавярнуўся. Ратаўнікі былі непадалёку, але не здолелі дапамагчы яму. Цела паралімпійца знайшлі вадалазы праз некалькі гадзін на глыбіні каля трох метраў.

Аб’ектыў
Спартакіяда ў Магілёве: паралімпійскія віды спорту, пра якія вы не ведалі
2019.07.03 21:31

Ураджэнец Ліды Дзмітрый Рышкевіч быў майстарам спорту. У 2003 годзе ён трапіў у аварыю. Цудам выжыўшы, спартовец перанёс каля 20-і аперацый і вярнуўся ў спорт, зараз ужо паралімпійскі.

Ён неаднаразова станавіўся чэмпіёнам і прызёрам міжнародных спаборніцтваў на трэнажорах «Канцэпт».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў