На «бітву за ўраджай» кінулі больш за 100 вайскоўцаў


Узброеныя сілы Беларусі сфармавалі тры зводныя аўтамабільныя падраздзяленні, якія далучацца да ўборкі ўраджаю.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

«26 і 27 ліпеня асабовы склад накіроўваецца да месцаў выканання задачаў у Магілёўскай, Менскай і Віцебскай вобласцях», – адзначаецца на сайце абароннага ведамства.

Агулам для перавозкі сельскагаспадарчых грузаў задзейнічаныя больш за 100 вайскоўцаў і 60 адзінак аўтамабільнай тэхнікі.

Тыдзень таму віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы распавёў пра «жорсткую размову» пра ўборачную кампанію з Аляксандрам Лукашэнкам Паводле Русага, маюць быць задзейнічаныя ўсе сілы і сродкі, каб «кожны камбайн працаваў».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў