На «Беларусьфільме» пачнуць здымаць індыйскае кіно


У бліжэйшы час на базе «Беларусьфільма» плануецца пачаць здымкі першага індыйскага фільма. Пра гэта ганаровы консул Беларусі ў Мумбаі Лаліт Чакані заявіў 15 траўня на сустрэчы са старшынём Савету Рэспублікі Беларусі, упаўнаважаным па супрацы з Індыяй Міхаілам Мясніковічам.

Мясніковіч і Чакані. Фота: sovrep.gov.by

«Разлічваем, што гэты праект стане свайго роду лакаматывам для далейшага партнёрства дзвюх краін у кінаіндустрыі», – адзначыў ганаровы консул, паведамілі ў Савеце Рэспублікі.

Таксама была разгледжаная рэалізацыя праекту стварэння ў Менску на базе прадпрыемства «Акадэмфарм» НАН Беларусі сумесна з індыйскай кампаніяй Cipla навукова-тэхналагічнага цэнтру па выпуску лекавых прэпаратаў.

Беларускае кіно не можа зарабіць у сваёй краіне

Тут плануецца выпускаць прэпараты для лячэння ВІЧ-інфекцыі, гепатыту В і гепатыту С, хваробы Альцгаймэра і артэрыяльнай лёгачнай гіпертэнзіі. Cipla ужо інвеставала ў праект $ 1 млн. Агульны аб’ём інвестыцыяў ацэньваецца ў $ 10 млн.

Улетку ў Менск мае прыехаць дэлегацыі кампаніі Cipla на чале са старшынём праўлення Юсуфам Хамідам.

Былога гендырэктара «Беларусьфільму» падазраюць у злоўжыванні паўнамоцтвамі

Таксама прапрацоўваецца магчымасць супрацы адной з індыйскіх кампаніяў з Аршанскім ільнокамбінатам.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары