Былога гендырэктара «Беларусьфільму» падазраюць у злоўжыванні паўнамоцтвамі


Супраць яго распачалі крымінальную справу.

Вынікі праверкі паказалі, што экс-кіраўнік кінастудыі злоўжываў службовымі паўнамоцтвамі, выкарыстоўваючы бюджэтныя сродкі на вытворчасць фільма «С 8 Марта, мужчины!

Яго падазраюць у заключэнні незаконных дамоваў з расейскай кампаніяй на кінатэатральныя паказы стужкі на тэрыторыі ўсяго свету і падпісанні дадатковага пагаднення аб перадачы ёй выключнага права на фільм. Першапачаткова ўладальнікам выключных правоў на стужку было Міністэрства культуры РБ.

Паводле МУС, сваймі дзеяннямі былы кіраўнік «Беларусьфільму» выклікаў істотную шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам.

«… што выявілася ў страце Міністэрства і кінастудыі правоў на самастойнае выкарыстанне фільма на тэрыторыі ўсіх краін свету, неатрымання прыбытку ад камерцыйнага выкарыстання фільма, не накіраванні прыбытку на развіццё айчыннай кінематаграфіі і запаволенні яе рэфармавання, пагаршэнні эканамічнага становішча кінастудыі, падрыве яе дзелавой рэпутацыі».

Згодна з інфармацыяй МУС, «расейскі бок атрымаў амаль $ 3 000 000 ад выкарыстання фільма «С 8 Марта, мужчины», уклаўшы ў яго стварэнне $ 500 000, а Міністэрства культуры РБ і Нацыянальная кінастудыя, выдаткаваўшы на стварэнне фільма $ 1 000 000, прыбытку не атрымалі і пазбаўленыя гэтага на працягу бліжэйшай перспектывы».

Гендырэктарам «Беларусьфільму» ў той час быў Алег Сільвановіч. Пра сваё жаданне сысці з пасады ён заявіў у 2015-ым годзе.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў