На аўторак сіноптыкі абвесцілі жоўты ўзровень небяспекі


28 ліпеня чакаецца воблачнае з праясненнямі неба. Па большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, праз што Белгідрамет абвесціў жоўты ўзровень небяспекі.

Раніцай 28 ліпеня чакаецца туман. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, падчас навальніцы парывісты. Тэмпература паветра днём ад 24 да 30 градусаў цяпла.

У Менску пройдуць кароткачасовыя дажджы (верагоднасць ападкаў 80-90 %), магчымая навальніца. Тэмпература паветра раніцай ад 16 да 18 цяпла, днём ад 25 да 27 градусаў, вечарам – ад 20 да 22 са знакам плюс.

Аб’ектыў
Дзе паслухаць салаўя?
2020.05.25 00:31

СК belsat.eu

Стужка навінаў