На Анатоля Лябедзьку склалі пратакол за збор подпісаў супраць Андрэя Раўкова


На старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку складзены пратакол паводле арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). Падставай для складання пратаколу стаў удзел палітыку ў зборы подпісаў за адстаўку міністра абароны Андрэя Раўкова ў сувязі са справай Аляксандра Коржыча.

Як адзначае Лябедзька ў Фэйсбуку, з часоў Маршу недармаеўдаў у сакавіку ён не прымаў удзел у вулічных акцыях пратэсту, але гэта не перашкодзіла міліцыянтамі скласці на яго пратакол за несанкцыянаванае вулічнае мерапрыемства.

«Збор подпісаў за адстаўку міністра абароны, які, безумоўна, нясе маральную і палітычную адказнасць за серыю смерцяў вайскоўцаў, прыраўнялі да несанкцыянаванага пікету», – кажа ён.

Эта власть не дает даже шанса ее уважать. Хотя бы в минимальных дозах. Хотя бы в перспективе послезавтрашнего дня….

Opublikowany przez Анатоль Лябедзька Poniedziałek, 4 grudnia 2017

Апазіцыйныя актывісты збіралі подпісы на вуліцах Менску ў кастрычніку.

Пратакол на Лебедзьку быў складзены старэйшым інспектарам Савецкага РАУС Дзмітрыем Белым.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў