МЗС: Вельмі дзіўна, калі Еўразвяз пачынае вызначаць вінаватых і пагражаць саннкцыямі


Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз заявіў што Беларусь зробіць свой выбар «без падказкі «добразычліўцаў» звонку», піша БелТА.

«Беларусь, напэўна, пакуль яшчэ не краіна ідэальнай дэмакратыі, але вось ужо сапраўды шмат гадоў суверэнная дзяржава.

Таму для нас вельмі дзіўна, калі прадстаўнік Еўрапейскага звязу, які пастаянна дэкларуе падтрымку нашай незалежнасці, пачынае раптам выступаць у ролі вонкавага кіраўніка, вызначаць вінаватых і нявінных і дыктаваць, што і як трэба рабіць кіраўніцтву Беларусі, а таксама пагражаць санкцыямі.

Праўда, па вопыце магу сказаць, што такія настаўнікі звычайна хутка забываюць пра свае ўрокі, калі гаворка ідзе пра навядзенне парадку і законнасці ва ўласных краінах», – сказаў прадстаўнік МЗС.

Глаз дадаў, што «ні Еўразвяз, ні хто-небудзь іншы з боку не будзе вызначаць ход выбарчага працэсу ў нашай краіне».

«Мы адкрытыя (і даказваем гэта на практыцы) для раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу з нашымі еўрапейскімі партнёрамі. І такі дыялог ідзе, прытым з пазітыўнымі вынікамі для кожнага боку, з прамым эфектам для грамадзянаў Беларусі і ЕЗ. Але гэта не значыць, што мы пацерпім ціск на нашу судовую, праваахоўную і выбарчую сістэмы, тым больш пагрозы, адкуль бы яны ні зыходзілі», – сказаў Анатоль Глаз.

КА belsat.eu

Стужка навінаў