МЗС Расеі ўбачыла «украінскі след» у дастаўцы зброі для апазіцыі ў Венесуэле


Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў РФ Марыя Захарава ў заявіла, што ЗША збіраюцца купіць для Венесуэлы буйную партыю зброі пры ўдзеле «усходнееўрапейскай краіны».

Пра гэта яна сказала на брыфінгу ў пятніцу, перадае «Интерфакс».

Паводле яе слоў, у РФ нібыта ёсць звесткі пра тое, што кампаніямі ЗША і іхных хаўруснікаў па НАТА прапрацоўваецца пытанне набыцця «у адной з усходнееўрапейскіх краін» буйной партыі ўзбраення і боепрыпасаў для іх наступнай перадачы апазіцыйным сілам Венесуэлы».

Захарава адзначыла, што гаворка ідзе пра буйнакаліберныя кулямёты, падствольныя і аўтаматычныя гранатамёты, пераносныя ЗРК, боепрыпасы да стралковага і артылерыйскага ўзбраення рознага прызначэння.

«Дастаўку грузу ў Венесуэлу плануецца ажыццявіць у пачатку сакавіка некалькімі партыямі праз тэрыторыю суседняй краіны з задзейнічаннем транспартных самалётаў міжнароднай экспедытарскай кампаніі», – заявіла прадстаўнік МЗС РФ.

«У гэтай абсалютна непрывабнай гісторыі прасочваецца і ўкраінскі след. У прыватнасці, як мы разумеем, будзе задзейнічана дзяржаўнае прадпрыемства «Антонаў», – сказала Захарава.

Яна дадала, што адміністрацыя ЗША пад выглядам дастаўкі гуманітарнай дапамогі, запланаванай на 23 лютага, сцягвае да мяжы Венесуэлы спецсілы і вайсковую тэхніку.

Hавiны
Крызіс у Венесуэле. Што губляе Менск ад падзення рэжыму Мадура?
2019.01.25 12:21

КА,. belsat.eu

Стужка навінаў