Мёдам і крыніцамі. Лукашэнка даў новую параду адносна каронавіруса


Лукашэнка каля крыніцы.
Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі працягвае раіць усё новыя немедычныя сродкі лекавання COVID-19. Пра гэта паведамляе ягоная прэс-служба.

Аляксандр Лукашэнка 13 ліпеня падчас паездкі ў Слаўгарадскі раён на Магілёўшчыне наведаў гідралагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Блакітная крыніца».

«Сюды трэба прыязджаць ад пандэміі лячыцца. Мёд паспрабаваў, акунуўся…» – заявіў ён.

Hавiны
Лукашэнка знайшоў новы сродак ад каронавіруса – «кавалак зямлі»
2020.06.26 15:03

Кіраўнік Беларусі раней неаднаразова прапаноўваў разнастайныя сродкі лячэння каронавіруснай інфекцыі.

Пры гэтым ён негатыўна рэагаваў на асвятленне такіх парадаў у медыях.

Гэтак, Лукашэнка раскрытыкаваў расейскія медыі за асвятленне распаўсюду каронавірусу ў Беларусі.

«Даюць такую агідную інфармацыю: бацька там лечыць сваіх трактарам, гарэлкай, лазняй… Ведаеце, калісьці я на хаду пажартаваў. Але ў кожным жарце ёсць доля жарту», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Hавiны
Лукашэнка заявіў, што пажартаваў пра «трактар, гарэлку і лазню»
2020.04.13 18:24

Але пасля гэтага ўсё адно працягваў даваць падобныя парады.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў