Журналісты «Белсату» запыталі ў жыхароў сталіцы, ці адбіваецца на іх жыцці рост курсу долара.
«Вядома, адчуваю, калі я на пенсію жыву. Гэта там, наверсе, у нас сядзяць усе вельмі разумныя. Асабліва цяпер вось Кабякоў выступіў, і Мясніковічу трэба грошы, каб велазавод аднавіць», – кажа пенсіянер.
Маладзейшы мужчына мяркуе, што рост курсу долара «адчуваюць усе» і разважае, чаму рубель слабее:
«Ну бо эканоміка пакуль пакідае жадаць лепшага. Усё ж завязанае на эканоміцы. Будзе вырабляцца тавар, і будзе прадавацца, то будзе і рубель умацоўвацца. А калі не будзе прадавацца, то ў нас няма выйсця».
Мужчына, які ўзгадаў пра свой бізнес, распавёў цяперашняя эканамічная сітуацыя паўплывала на ягоную справу:
«Вельмі гэта адчуваецца. Нават гледзячы па маім бізнесе – сфера забаваў – людзей стала нашмат больш, утрая менш. І што будзе далей невядома, думаю, будзе горш».
Больш меркаванняў – у відэа вышэй.
НМ, belsat.eu