Музычныя зоркі сыграюць для менчукоў. Праграма бясплатных «Джазавых вечароў»

ВІДЭА

«Джазавыя вечары» у Менску

«Джазавыя вечары – 2018» абвясцілі праграму.

Арганізатары фестывалю «Джазавыя вечары з Банкам БелВЭБ», які будзе адбывацца на сцэне каля Ратушы па суботах з 23 чэрвеня па 7 ліпеня, абвясцілі музычную праграму імпрэзы.

Сёлета менчукоў і гасцей сталіцы сваймі выступамі парадуюць музыкі з Беларусі, Бразіліі, Францыі, Кубы, ЗША, Расеі, Ізраілю, Германіі.

У межах шостага сезону «Джазавых вечароў» гледачы жыўцом пачуюць джаз самых розных гатункаў: ад класічнага і свінгу да бібопу, этна і смус-джазу.

Канцэрты будуць адбывацца з 20:30 да 23:00, вольны ўваход.

У ліку гэдлайнераў сёлета такія прызнаныя джазавыя зоркі, як саліст «Mingus Big Band» Алекс Сіпягін (ЗША), саліст «SWR Big Band» Клаўс Райхшталер (Германія), віртуозная піяністка «Billy Cobham Band» Камелія Бен Насёр (Францыя).

Пры дапамозе амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь у «Джазавых вечарах» возьме ўдзел малады амерыканскі септэт «Jonah Levine Collective» – ягоны лідар браў удзел у вядомых фестывалях Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі.

Традыцыйна ўдзел у праекце возьмуць і беларускія музыкі. Сярод іх вядомыя «Premier Orchestra», «Квартэт Паўла Арлова», «Lu Krukovskaya Project».

Кожны вечар фестывалю ў гэтым годзе будзе тэматычным, усе вечары аб’яднае джазавая п’еса, якую ведае кожны прыхільнік гэтага жанру.

Арганізатары імпрэзы – Менгарвыканкам і канцэртнае агенцтва «4А-Івэнт». Генеральны партнёр фестывалю – ААТ «Банк БелВЭБ».

Прапануем вашай увазе праграму выступаў.

23 чэрвеня – «Лацінаамерыканскі джаз»

Жаандэр Сантас – вакал, гітара (Бразілія), Алекс Сіпягін – труба (ЗША), Аляксей Losh Малахаў (Германія), Уладзімір Міхновіч – саксафон (Беларусь), Дзмітрый Бударын – трамбон (Расея – Беларусь) у суправаджэнні «Premier Orchestra», а таксама «Minimal Groove Band» (Беларусь).

Жоандер Сантос

30 чэрвеня – «Традыцыі і сучаснасць»

«Claus Reichstaller Quartett» (Германія), «Jonah Levine Collective» (ЗША), «Квартэт Паўла Арлова» (Беларусь-Расея).

7 ліпеня – «У джазе толькі дзяўчыны»

«Camelia Ben Naceur Trio» (Францыя-Куба), Сіван Арбель – вакал (Ізраіль), «Lu Krukovskaya Project» (Беларусь), «Джаз-трыа Яўгеніі Лятун» (Беларусь).

Камелія Бен Насёр

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары