Мужчына збіраў 5 гадоў на аперацыю. Грошы скраў невядомы, з якім той выпіваў на лаўцы


Злачынца выкраў гаманец з Br 1900 і $ 290. 58-гадовы пацярпелы збіраў на аперацыю для выдалення катаракты і адмыслова прыехаў у Менск.

Перад лекарам ён зайшоў у двор, каб выпіць каньяку. Тамсама быў выкрадальнік. Мужчыны пазнаёміліся, разгаварыліся, пачалі разам выпіваць. Жыхар Гомельскай вобласці моцна перабраў. Тады ягоны новы знаёмы выкраў з торбы гаманец. Яго адсутнасць пацярпелы выявіў на вакзале.

Распачатая крымінальная справа за крадзеж. Цяпер мужчыну шукае міліцыя.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў