Мужчына, які падпаліў сябе каля Дому ўраду, – у даволі цяжкім стане


У пятнічную раніцу 22 студзеня 35-гадовы Павел Банькоўскі падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці ў Менску. За час паслявыбарчых пратэстаў гэта ўжо другі акт самападпалу.

Мужчына жывы, але ягоны стан даволі цяжкі.

Фота: sk.gov.by

«Павел – у рэанімацыі ў штучнай коме. У яго 72 % апёкаў цела, 4-я ступень апёкаў галавы. Прагнозы не суцяшальныя, але сэрца моцнае, можа быць, выжыве», – паведамляе ягоны знаёмы.

Фота: старонка Паўла Банькоўскага «УКантакце»

Першыя паведамленні пра інцыдэнт пачалі з’яўляцца каля 11:00 у тэлеграм-каналах. На відэа бачна, што чалавек падпаліў сябе побач з Домам ураду. Што было мэтаю такога дзеяння, пакуль невядома.

Мужчыну патушылі мінак і працаўнік праваахоўных органаў. Пацярпелага адразу даставілі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр. Пасля на месцы самападпалу працавалі следчыя і міліцыянты.

Абноўлена
У цэнтры Менску мужчына здзейсніў самападпал. Ён непрытомны
2021.01.22 12:15

АД, belsat.eu

Стужка навінаў