Мужчына тры гадзіны выбіваў дзверы пад'езда і толькі пазней заўважыў кнопку дамафона


Мужчына быў за п’яны, каб зразумець, дзе кнопка дамафона, якая дапаможа выбрацца з падʼезду.

Інцыдэнт, які зафіксавала камера назірання, здарыўся ў Падмаскоўі, піша maximonline.ru.

На відэа бачна, як двое хлопцаў уваходзяць у падʼезд, а пасля пачынаюць распіваць алкаголь адразу за ўваходнымі дзвярыма. Праз нейкі час да іх далучаецца трэці сабутэльнік.

Пасля яны хочуць выйсці з падʼезду, аднак не могуць, бо магнітныя дзверы адчыняюцца пасля націску кнопкі дамафона. Тады адзін з іх пачынае выломваць дзверы. Выйсце ў свет заняло каля трох гадзінаў. Калі ён амаль выбіў дзверы, то заўважыў кнопку выхаду.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў