У МУС пракаментавалі затрыманне бодзібілдзера Шота Лабжанідзэ


Падчас онлайн-канферэнцыі намеснік міністра ўнутраных справаў Генадзь Казакевіч пракаментаваў затрыманне бодзібілдара Шоту Лабжанідзэ, які нібыта напісаў слова «прастытутка» члену БРСМ.

Нагадаем, на мінулым тыдні ў Менску працаўнікі ГУБАЗіК затрымалі прафесійнага атлета-бодзібілдара, фітнэс-інструктара Шоту Лабжанідзэ. Яго прыцягнулі па адміністратыўнай справе за абразу (арт. 9.3 КаАП).

На пытанне TUT.by, чаму яго з кайданкамі затрымліваў ГУБАЗіК, і ці прыходзіць міліцыя да ўсіх, хто піша прыватныя паведамленні, Казакевіч заявіў:

«Давайце сыдзем ад прававой ацэнкі гэтай сітуацыі і ацэнім яе з пункту гледжання маралі. Хіба годна для грузінскага мужчыны такім чынам пісаць абразы жанчыне, на хвіліначку, члену БРСМ?»

Ён адзначыў, што ў прававой дзяржаве за абразы «ні ў чым не вінаватага» чалавека мусіць наступіць пакаранне.

Таксама ў эфіры прадэманстравалі відэа, дзе Лабжанідзэ каментуе тое, што з ім адбылося.

«Магчыма, я не меў права на гэтае дзеянне. Я ім ужо прынёс свае выбачэнні ў пратаколе», – кажа спартовец.

«Наш спартовец жывы, здаровы і даволі ўкормлены. Ён не стварае ўражанне чалавека, які падвергся якому-кольвек ціску», – дадаў Казакевіч у сваю чаргу.

На пытанне, ці можна напісаць заяву на міліцыянта, калі той абразіў грамадзяніна, Казакевіч адказаў, што сумняецца, наколькі магчымая такая абраза. Але паабяцаў, што «ніводны міліцыянт не сыдзе ад адказнасці, калі ён парушыў закон».

Hавiны
МУС пахвалілася знішчэннем ТГ-канала «Армія з народам». Праводзіцца перадследчая праверка
2020.07.13 15:42

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў