МУС пра 3 ліпеня: Любыя правакацыі, у тым ліку палітычнага толку, будуць спыняцца


Міліцыя заклікае грамадзянаў «з паразуменнем паставіцца» да захадаў бяспекі, якія будуць прадпрымацца падчас масавых мерапрыемстваў на Дзень незалежнасці.

Самае маштабнае святкаванне пройдзе ў Менску. Для забеспячэння грамадскага парадку органы ўнутраных спраў пераводзяць на ўзмоцнены варыянт нясення службы, паведаміла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

Месцы правядзення мерапрыемстваў будуць агароджаныя турнікетамі, праход праз іх – толькі пасля кантролю металадэтэктарамі. Удзельнікаў таксама просяць выконваць патрабаванні міліцыі і інфармаваць аб прадметах і рэчах, пакінутых без нагляду.

«Працаўнікі міліцыі не дазволяць азмрочыць памяць тых, хто аддаў свае здароўе і жыццё за мір і спакой на беларускай зямлі! Любыя правакацыі, у тым ліку палітычнага толку, будуць спыняцца ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам», – гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым інфармацыі аб акцыях пратэсту, прызначаных на гэты дзень, пакуль не было.

КА belsat.eu

Стужка навінаў