МУС: 95% кантрафактнага алкаголю трапляе ў Беларусь з Расеі


Як паведамляецца на сайце МУС Беларусі, сёлета праваахоўнікі канфіскавала 98 тыс. літраў фальсікаванай алкагольнай прадукцыі. Больш за 95% гэтага кантрафакту трапляе на беларускую тэрыторыю з Расеі.

Праваахоўнікі адзначаюць, што большасць кантрафакту міліцыянты выяўляюць падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.

У МУС адзначаюць, што ўжыванне фальсіфікаванага алкаголю вельмі часта прыводзіць да атручвання, аж да смерці ўключна.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў