Не менш за 11 чалавек загінулі і яшчэ шэсць лічацца зніклымі без вестак у выніку паводкі ў правінцыі Хунань у цэнтральнай частцы Кітаю.
Ад паводкі пацярпелі 10 гарадоў і 76 паветаў правінцыі. Плошча знішчаных сельгасугоддзяў дасягнула 187,4 тыс. га. А памер шкоды ацэньваецца ў $ 780 млн. Мясцовыя ўлады эвакуявалі 250 000 чалавек з рэгіёнаў, якія знаходзяцца ў зоне паводкі.
Моцныя ліўні абрынуліся на Хунань у канцы мінулага тыдня.
ЮВ belsat.eu