Праз павадак у Іркуцкай вобласці загінуў 21 чалавек


У выніку павадку ў Іркуцкай вобласці Расеі загінуў, паводле апошніх звестак, 21 чалавек, паведамляе «Интерфакс» са спасылкай на адмысловую камісію па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі.

У сваю чаргу рэгіянальнае ўпраўленне МУС РФ паведаміла 4 ліпеня, што ўстаноўлена месцазнаходжанне 23 чалавек, якія зніклі без вестак у зоне бедства.

«Некалькі рыбакоў, што ўплылі на лодцы, падчас павадку своечасова сышлі на бераг. Некаторыя пакінулі затопленыя хаты і чакалі дапамогі ў рацэ», – распавялі ў МУС.

Колькі чалавек працягваюць лічыцца зніклымі без вестак, праваахоўнікі не ўдакладнілі, заявіўшы толькі, што «паліцыя кожны дзень вядзе пошукі і знаходзіць каго-небудзь жывым».

Павадак у Іркуцкай вобласці, які пачаўся 25 чэрвеня, стаў адным з самых моцных у гісторыі рэгіёну. Падтопленымі апынуліся дзясяткі населеных пунктаў, у якіх жывуць 32 тысячы чалавек.

КА belsat.eu

Стужка навінаў