Мінздароўя: За дзень медыкі выявілі 1731 інфікаванага каронавірусам


У Беларусі за дзень медыкі зарэгістравалі 1731 асобу з COVID-19, за гэты ж час выпісалі 1567 пацыентаў, якія ачунялі пасля каронавіруса, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

З пачатку пандэміі ў нашай краіне медыкі выявілі 215 724 асобы са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Мінздароўя. Ачунялі за гэты час 197 851 пацыент, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1535 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – паведамляе Мінздароўя.

За дзень ад каронавіруса памерлі дзевяць пацыентаў. Медыкі за апошнія содні выявілі 1731 асобу са станоўчым тэстам на COVID-19, выпісалі – 1567 пацыентаў.

Меркаванні
Каму вакцына, а каму гульні ў час заразы
2021.01.12 13:13

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў