Мінздароўя адмяніла двухтыднёвы каранцін для тых, хто прыехаў з Расеі


Міністэрства аховы здароўя Беларусі выключыла Расею са спісу краінаў, дзе рэгіструюцца выпадкі каронавіруснай інфекцыі.

«Асобы, якія прыбылі з Расеі, не абавязаныя знаходзіцца ў самаізаляцыі на працягу 14 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў Беларусь», – адзначаецца ў заяве Мінздароўя.

Міністэрства не тлумачыць, чаму было прынятае рашэнне адмяніць каранцін для тых, хто прыязджае з РФ.

Расея займае 4-е месца ў свеце па колькасці афіцыяльна зарэгістраваных выпадках заражэння каронавірусам. Па стане на 15 ліпеня зарэгістравана 745 197 выпадкаў заражэння COVID-19, 11 753 чалавекі памерлі.

14 ліпеня па выніках візіту ў Маскву прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў, што авіяцыйныя і чыгуначныя зносіны паміж Беларуссю і Расеяй, якія былі перапыненыя ў сакавіку ў сувязі з пандэміяй, будуць адноўленыя ў бліжэйшыя дні.

Hавiны
Раман Галоўчанка распавёў, калі будуць адноўленыя авіяцыйныя і чыгуначныя зносіны з Расеяй
2020.07.14 21:22

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў