Міністр інфармацыі распавёў, якімі бачыць рэгіянальныя медыі


Аляксандр Карлюкевіч, фота mininform.gov.by

Рэгіянальныя СМІ павінны стаць мультымедыйнымі, заявіў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч перад пасяджэннем калегіі ведамства, піша БелТА.

«Мы ўжо не першы год шмат размоў вядзем і пэўныя практыкі закладваем, каб рэдакцыі раённых газетаў сталі мультымедыйнымі, і ў гэтым плане звяртаемся да выканаўчай улады па падтрымку.

Мне здаецца, што сёння ў творчым плане рэдактары раённых газетаў, іхныя працаўнікі могуць больш актыўна працаваць у сацыяльных сетках. Творчы патэнцыял для гэтага ёсць», – сказаў Карлюкевіч.

Паводле яго, галоўная задача, якая стаіць перад друкаванымі СМІ і журналістамі, – канкурэнтаздольнасць інфармацыі. На думку міністра, трэба ўсведамляць, наколькі гэтая інфармацыя можа канкураваць з кантэнтам сацсетак.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары