29 лістапада міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч агучыў непрыемны прагноз на 2020 год. Мінфін ацаніў страты беларускага бюджэту-2020 праз пагаршэнне вонкавых умоў і расейскага падатковага манеўру ў Br 1,9 млрд.
«Ёсць цэлы шэраг негатыўных фактараў, звязаных не толькі з РФ і нашымі ўзаемаадносінамі ў нафтагазавай галіне, але яшчэ і з актуальным станам вонкавых рынкаў, цэнамі на базавыя прадукты, якімі гандлюе Беларусь», – цытуе міністра фінансаў belta.by.
Міністр не стаў рабіць доўгатэрміновых прагнозаў адносна ўплыву падатковага манеўру, патлумачыўшы, што перамовы з расейскімі калегамі працягваюцца.
ЮВ belsat.eu