Міністр фінансаў расказаў, куды патрацяць грошы за платнае перасячэнне мяжы


Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў пракаментаваў прапанову ўвесці збор за перасячэнне мяжы пры выездзе з краіны, паведамляе «Наша Ніва».

Ён патлумачыў, што сабраныя сродкі з улікам пандэміі можна будзе накіроўваць на мерапрыемствы па дэзынфекцыі і забеспячэнне пунктаў пропуску ўсім неабходным.

Прапанова міністэрства фінансаў зрабіць перасячэнне беларускай мяжы на аўтамабілі платным, прагучала 17 снежня ў парламенце.

Меркаванні
«Каронавірусная заслона»
2020.12.12 15:35

Збор мяркуецца зрабіць мясцовым, не больш за 3 базавыя велічыні. Калі БВ у 2021 годзе будзе складаць 29 рублёў, то кошт выезду абыйдзецца не больш за 87 рублёў.

З 21 снежня Беларусь часова наагул прыпыняе выезд за мяжу беларусаў наземным транспартам, за некаторымі выключэннямі.

AB, belsat.eu

Стужка навінаў