Міністр аховы здароўя: колькасць хворых на COVID-19 зніжаецца па ўсёй Беларусі


Аб гэтым Уладзімір Каранік заявіў на сустрэчы з кампаніяй з Бостана CureLab Oncology, Inc, перадае ОНТ.

Сёння, 22 ліпеня, Уладзімір Каранік заявіў, што сітуацыя з COVID-19 у Беларусі значна палепшылася.

«Памяншаецца колькасці шпіталізаваных, змяншаецца колькасць пацыентаў, якія лечацца амбулаторна. Гэта сітуацыя ўласціва для ўсіх рэгіёнаў. Аднак устойлівае зніжэнне колькасці пацыентаў як з пнеўманіяй, так і з каронавіруснай інфекцыяй мы назіраем паўсюль у краіне», – сказаў ён.

На 22 ліпеня ў Беларусі было зарэгістравана 66 521 выпадкаў COVID-19. Агулам у свеце налічваецца больш за 15 мільёнаў інфікаваных.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў