Міністр адукацыі распавёў пра дыстанцыйнае навучанне і калі ў настаўнікаў вырастуць заробкі


Паўнавартасную платформу дыстанцыйнага навучання плануюць запусціць з 1 верасня 2021/2022 навучальнага года. А ў студзені распачнецца тэставанне платформы, распавёў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў эфіры «СТВ».

Міністр адукацыі распавёў, што платформа дыстанцыйнага навучання, якая будзе працаваць у наступным навучальным годзе, стваралася з удзелам настаўнікаў.

«Са студзеня мы пачнем у тэставым рэжыме вось гэтую адзіную адукацыйную платформу дыстанцыйную для агульнай сярэдняй адукацыі. Яна будзе працаваць пакуль у тэставым рэжыме», – сказаў Ігар Карпенка.

Пры гэтым Карпенка падкрэсліў, што «сёння дыстанцыйная форма адукацыі, асабліва ў сярэдняй школе, не заменіць класна-ўрочную сістэму».

Закрануў міністр і тэму заробкаў настаўнікаў. З 1 чэрвеня ўлады плануюць павялічыць прэміяльны фонд ад 5 %, да 20%.

«Галоўнае тое, што сёння ва ўрада ёсць праграма планамернага павышэння заробкаў усім катэгорыям педагагічных працаўнікоў. Да 2025 года сярэдні заробак педагагічных працаўнікоў павінен быць не менш за 100 % сярэдняга заробку па краіне», – распавёў міністр.

Аб’ектыў
За што ў Бярозаўскім раёне звольнілі дырэктараў чатырох школаў?
2020.12.26 23:00

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў