Міністр абароны Украіны: «Імя нашага ворага складаецца з пяці літар»


Міністр абароны Украіны Андрэй Загараднюк адказаў у сваім «Facebook’у» на пытанне аднаго з карыстальнікаў, ці лічыць ён Расею ворагам Украіны.

«Яшчэ з 2014 года я выразна разумеў, што імя ворага складаецца з пяці літар – Расея. Гэта не «апалчэнцы» або «мясцовая міліцыя», а кадравыя вайскоўцы з РФ, што стала яшчэ больш зразумелым падчас жудасных падзей у Ілавайску», – напісаў кіраўнік Мінабароны Украіны.

Таксама Андрэй Загараднюк дадаў, што робіць усё магчымае, каб Украіну прынялі ў NATO.

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары