Міністэрства адукацыі лічыць відэа пра загон у БРСМ фэйкам


Паводле чыноўнікаў, змест відэа выклікае шмат пытанняў.

«Пры гэтым не ясна ані паходжанне роліка, ані тое, ці мела такая сітуацыя месца ў рэчаіснасці, ці гэта чарговая фэйкавая пастаноўка».

Таму міністэрства адукацыі не збіраецца праводзіць расследаванне інцыдэнту і даваць каментары.

Таксама ў Міністэрстве падкрэслілі, што прымусовае ўступленне ў БРСМ недапушчальна.

«Ніякіх разнарадак на гэты конт у школах няма і быць не можа. БРСМ – добраахвотнае грамадскае аб’яднанне», – паведамляе старонка ведамства.

Відэазапіс, зняты вучнямі менскай гімназіі, трапіў у рэдакцыю «Свабоды». На відэа настаўніца прымушае ўступаць у БРСМ, бо «адміністрацыі школы патрэбная стоадсоткавая статыстыка, інакш можа быць адлічэнне з класу». Пры гэтым ніводны вучань уступіць у моладзевую арганізацыю не хацеў.

«Зрабілі, забылі, заткнуліся і сядзіце ціхенька – ніхто вас чапаць не будзе», – не спынялася ціснуць настаўніца.

У сацыяльных сетках з’явілася інфармацыя, што запіс зроблены ў менскай гімназіі № 31. Дырэктарка Алена Мазуркевіч не адказвае на тэлефанаванні. Цяпер у навучальных установах вакацыі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў