Міністэрства абароны Украіны афіцыйна зняпраўдзіла інфармацыю, распаўсюджаную ФСБ Расеі пра ўдзел выведкі Украіны ў дыверсійнай дзейнасці на Крыме.
«Падобныя заявы з боку ФСБ зʼяўляецца нічым іншым, як спробай апраўдаць перадыслакацыю і агрэсіўныя дзеянні вайсковых аддзелаў Расейскай Федэрацыі на тэрыторыі часова акупаванага паўвостраву», – гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны Украіны.
Гэтак прадстаўнікі расейскіх спецслужбаў спрабуюць адцягнуць увагу мясцовага насельніцтва і сусветнай супольнасці ад злачынных дзеянняў дзеля пераўтварэння паўвостраву ўва ізаляваную вайсковую базу, паведамляе ўкраінскае міністэрства.
«Такімі ж беспадстаўнымі зʼяўляюцца абвінавачванні ў ажыццяўленні абстрэлу паўвостраву з мацерыковай часткі Украіны. Крым заўсёды быў і застаецца Украінскай зямлёю, а насельнікі паўвостраву зʼяўляюцца грамадзянамі Украіны», – адзначае Міністэрства абароны Украіны.
10 жніўня ФСБ Расеі паведаміла ФСБ Расеі паведаміла, што ў выніку спробаў дыверсійна-выведкавах груп з Украіны пранікнуць у Крым загінулі два расейскія сілавікі. Дыверсанты з Украіны нібыта мелі рыхтаваць тэракт на Крыме. Расейскія медыі паведамляюць, што па гэтай справе на Крыме затрыманыя сем чалавек.
МЯ, паводле mil.gov.ua