Мінэканомікі тлумачыць зварот да амерыканскіх юрыстаў з мэтай атрымання статусу рынкавай эканомікі


Міністэрства эканомікі пракаментавала пастанову аб найманні амерыканскіх юрыстаў, якія дапамогуць Беларусі ў атрыманні статуса краіны з рынкавай эканомікай, паведамляе прэсавая служба ведамства.

9 кастрычніка ўрад пастанавіў звярнуцца да амерыканскай кампаніі кампаніі «Crowell & Moring», якая дапаможа Беларусі атрымаць статус краіны з рынкавай эканоміка.

«Статус краіны з нярынкавай эканомікай быў аўтаматычна атрыманы Беларуссю пасля распаду СССР. Такі статус дазваляе ўраду ЗША для абароны амерыканскіх прадпрыемстваў ужываць абмежавальныя мытна-тарыфныя захады да асобных відах беларускай прадукцыі, якія робяць яе экспарт эканамічна немэтазгодным», – растлумачылі ў ведамстве.

Беларусь заплоціць кампаніі з ЗША, каб атрымаць статус краіны з рынкавай эканомікай

Пры гэтым у Мінэканоміцы адзначаюць, што цягам апошняга часу беларуска-амерыканскія стасункі значна пацяплелі. Узнікла неабходнасць прыбраць некаторыя абмежаванні, якія перашкаджаюць гандляванню і таваразвароту.

Акрамя іншага, адзначаюць у ведамстве, перагляд статусу дасць Беларусі паляпшэнне іміджу. Краіне прасцей будзе далучыцца да Сусветнай Гандлёвай арганізацыі.

Менск імкнецца дамовіцца з ЗША аб набыцці нафты

Але сам працэс даволі складаны. Статус пераглядаюць у Міністэрстве гандлю ЗША. Цягнецца сама працэдура прыкладна год. Звычайна для паспяховага вырашэння пытання, краіны звяртаюцца да юрыдычных фірмаў, якія займаюцца бягучымі пытаннямі. Беларускі ўрад вырашыў звярнуцца да кампаніі «Crowell & Moring», якая мае станоўчы досвед у юрыдычным суправаджэнні такіх працэдураў.

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары