Беларусь заплоціць кампаніі з ЗША, каб атрымаць статус краіны з рынкавай эканомікай


Згодна пастановы ўраду аб «дзяржаўнай закупцы з адной крыніцы», наша краіна гатовая заплаціць амерыканскай юрыдычнай кампаніі за паслугу «суправаджэння пераводу Рэспублікі Беларусь са статусу краіны з нерынкавай эканомікай у статус краіны з рынкавай эканомікай». Адпаведная пастанова апублікаваная на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Прэм’ер-міністр Сяргей Румас. Фота: government.by

Паводле Радыё «Свабода», паслугі нашай краіне будзе аказваць амерыканская кампанія «Crowell & Moring». Сума ўгоды не называецца. Невядома таксама і якія канкрэтныя паслугі жадае атрымаць беларускі ўрад ад амерыканскай кампаніі.

Верагодна, што цікавасць ураду Беларусі да атрымання статусу краіны з рынкавай эканомікі абумоўлены жаданнем уступіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Беларускае танга з Сусветнай гандлёвай арганізацыяй

Раней беларуская нафтавая кампанія паставіла за мэту атрымаць дазвол на продаж нафтапрадуктаў і набыццё сырой нафты ў ЗША. З гэтай мэтай прадпрыемства нават наняло амерыканскага лабіста Дэйвіда Джэнкарэлі. Яму заплацяць 60 тысяч долараў, каб дабіцца ад Вашынгтону ліцэнзіі на гандаль.

Менск імкнецца дамовіцца з ЗША аб набыцці нафты

 

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары