Міліцыя перайшла на ўзмоцнены рэжым службы на святы


На масавых мерапрыемствах будзе ўведзены прапускны рэжым і дагляд, сказала ў эфіры «Беларусь-1» афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава.

Прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава ў эфіры тэлеканалу «Беларусь-1» распавяла, што міліцыя зараз перайшла ва ўзмоцнены рэжым службы. Ён звязаны, перадусім, з навагоднімі святамі.

«Ўзмоцнены варыянт нясення службы фактычна працягваецца. Безумоўна, будуць прыняты ўсе меры, каб не дапусціць ніводнага надзвычайнага здарэння», – зазначыла афіцыйная прадстаўніца МУС.

Марш герояў
АМАП затрымлівае ўдзельнікаў нядзельнага «Маршу герояў». 13 верасня 2020 года.
Фота: Аляксандр Васюковіч / Vot-tak.tv

Таксама Вольга Чамаданава адзначыла, што будзе ўведзены прапускны рэжым і дагляд на масавых мерапрыемствах. Але ўсе гэтыя захады робяцца выключна для ўласнай бяспекі.

«Прашу з разуменнем паставіцца да гэтых захадаў», – сказала Вольга Чамаданава.

  • На 27 снежня ў Беларусі 167 чалавек былі прызнаныя палітычнымі зняволенымі.
  • Толькі ў лістападзе ў нашай краіне было затрымана каля 4 тысячаў чалавек.
  • Органамі пракуратуры і Следчым камітэтам так і не была ўзбуджана ніводнай крымінальнай справы па фактах сістэмных і масавых катаванняў затрыманых грамадзянаў у перыяд з 9 па 12 жніўня 2020 г., а некаторым заяўнікам ужо прыходзяць апавяшчэнні з СК пра адмовы ва ўзбуджэнні крымінальных справаў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў