Міліцыя апублікавала фота мужчыны, якога падазраюць у прыставаннях да дзяўчынкі


Праваахоўнікі шукаюць мужчыну на ровары, які ў аграгарадку Хацежына, што пад Менскам, прыкінуўся доктарам і абмацаў 7-гадовае дзіця.

Да праваахоўнікаў звярнуўся бацька дзяўчынкі. Пра прыставанні яна распавяла, калі вярнулася дадому.

Дзяўчынка гуляла на вуліцы. Да яе падышоў невядомы мужчына, прадставіўся доктарам і сказаў, што трэба яе агледзець «ад вірусаў». Незнаёмец завёў дзяўчынку за будынак электрашчытавой, дзе зняў з яе бялізну і пачаў аглядаць і абмацваць. Пасля зламыснік апрануў дзіцяці і ўцёк на ровары.

Цяпер мужчыну шукае міліцыя.

Інфармацыю можна пакідаць па тэлефонах 8 017 268-88-02, 8 029 686-76-90, 8 025 691-44-90, 8 029 507-86 -40 або 102.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў