Мілая, сімпатычная скаціна. Як мы з'ездзілі на ферму, дзе абураўся Лукашэнка


Як жыве ферма, якую зганьбіў Лукашэнка.

Каровы мілыя і зусім не «абасраныя».Глядзіце, як насамрэч выглядае ферма, дзе здзейсніў разнос Лукашэнка.https://naviny.belsat.eu/news/milaya-simpatychnaya-skatsina-yak-my-z-ezdzili-na-fermu-dze-aburausya-lukashenka/

Opublikowany przez Белсат TV Sobota, 30 marca 2019

Карэспандэнты belsat.eu наведалі ферму «Сліжы» на Магілёўшчыне і на свае вочы пабачылі, што каровы там зусім не «абасраныя».

Мы наведалі ферму, якую Лукашэнка зганьбіў на ўсю краіну. Ці справядліва гэта было?

– Гэта няправільна, што ён скрытыкаваў. Крыўдна. За комплекс свой крыўдна, вядома. У нас увесь час самы лепшы комплекс лічыцца, не ведаю, – распавядае аператарка машыннага даення Алена.

Фота: Таццяна Уласенка/belsat.eu

Што праўда, ад увагі журналістаў тут ужо стаміліся. Аднак Андрэй Зенкін, начальнік МТК, зноў і зноў распавядае, што ўсё на ферме добра. Адзіны быў недахоп – у саломе. А вось і надоі, і рост скаціны, і яе захаванне былі ў парадку. Ды мы і самі гэта пабачылі.

– Прыезд Лукашэнкі неяк паўплывае на звычайных працаўнікоў?

– Крыўда, у іх проста крыўда, – кажа Андрэй Зенкін.

Больш падрабязнасцяў – у нашым відэа.

Belsat.eu

Аб’ектыў
Падчас падрыхтоўкі да прыезду Лукашэнкі памёр чыноўнік Шклоўскага райвыканкаму
2019.03.29 21:42

 

Стужка навінаў