Мікалай Статкевіч пра выбары


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=EWaeT4QHAWg”][/vc_column][/vc_row]Стратэгіі апазіцыйных лідараў і кампаніі “Гавары Праўду!” канчаткова разышліся. Кандыдатка на прэзідэнцтва Таццяна Караткевіч заклікала аб’яднацца ўсіх прадстаўнікоў апазіцыі пад лозунгам “За мірныя перамены”.

Дасягнуць пастаўленага задання, паводле яе, магчыма толькі праз удзел у выбарчым працэсе. Іншыя апазіцыйныя лідары заклікаюць ігнараваць выбары. Гэты заклік, а таксама патрабаванне правесці сапраўды свабодныя выбары, гучалі ўчора падчас пікету, што ў цэнтры Менску правёў Мікола Статкевіч.

Дэмакратычныя сілы намагаюцца не дапусціць легітымізацыі прэзідэнцкіх выбараў. Абмяркоўваем разам з Міколам Статкевічам, былым кандыдатам на прэзідэнцтва.

Стужка навінаў