Міхэіл Саакашвілі вяртаецца ва Украіну. Стрым


Нашыя журналісты чакаюць на прылёт Саакашвіллі ў Кіеў

Opublikowany przez Белсат TV Środa, 29 maja 2019

 

Былы прэзідэнт Грузіі і губернатар Адэскай вобласці Міхэіл Саакашвілі 29 траўня мусіць прыляцець у кіеўскі аэрапорт «Барыспаль». Гэта – першае з’яўленне палітыка ва Украіне пасля дэпартацыі летась у лютым.

У чаканні Саакашвілі, аэрапорт «Барыспаль».
Фота: Адэля Дубавец / belsat.eu
У чаканні Саакашвілі, аэрапорт «Барыспаль».
Фота: Адэля Дубавец / belsat.eu
У чаканні Саакашвілі, аэрапорт «Барыспаль».
Фота: Адэля Дубавец / belsat.eu
У чаканні Саакашвілі, аэрапорт «Барыспаль».
Фота: Адэля Дубавец / belsat.eu

Нагадаем, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 28 траўня падпісаў указ, якім вярнуў украінскае грамадзянства Саакашвілі.

Фота: Адэля Дубавец / belsat.eu

Першапачаткова Саакашвілі атрымаў украінскае грамадзянства ў траўні 2015 года. Тады Пятро Парашэнка прызначыў экс-прэзідэнта Грузіі кіраўніком Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. Ен займаў гэтую пасаду да лістапада 2016 года, калі падаў у адстаўку і сышоў у апазіцыю да Парашэнкі.

У ліпені 2017 года Парашэнка пазбавіў Саакашвілі ўкраінскага грамадзянства, бо ў 2015 годзе ён нібыта ўказаў недакладную інфармацыю ў заяве на атрыманне грамадзянства. У верасні 2017 года Саакашвілі з дапамогай сваіх паплечнікаў перайшоў польска-ўкраінскую мяжу і вярнуўся ў Кіеў. Аднак 12 лютага 2018 года Саакашвілі затрымалі і дэпартавалі ў Польшчу.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў