Стэфана Мінерва
Мэр гораду Галіполі прызначыў сябе кіраўніком аддзелу па справах усмешкі. Іншым чальцам гарадской рады раздаў партфелі «кіраўнікоў шчасця, будучыні, прыгажосці і крэатыўнасці».
30-гадовы Стэфана Мінерва з Дэмакратычнай партыі, якая кіруе ў Італіі, зʼяўляецца самым маладым у краіне мэрам. Ён узначальвае горад з чэрвеня, калі выйграў у мясцовых выбарах. Малады палітык ужо паспеў здзейсніць сапраўдную рэвалюцыю ў адміністрацыі 20-тысячнага Галіполі.
Мінерва змяніў назвы адміністрацыяў у горадзе, які прыцягвае турыстаў з усяго свету. Для сябе пакінуў аддзел усмешкі, якім замяніў былы Аддзел культуры.
«Менавіта гэты аддзел адказвае за тое, што людзі становяцца лепшыя», – патлумачыў мэр у размове з агенцтвам «Ansa».
У сваю чаргу аддзел шчасця заменіць існуючы аддзел па справах сацыяльнай і еўрапейскай палітыкі.
«Ён павінен служыць паляпшэнню якасці жыцця», – адзначыў Стэфана Мінерва.
Дэпартамент будучыні адказвае за пытанні моладзі і спорту, аддзел прыгажосці – гэта былы аддзел урбаністыкі. А дэпартамент крэатыўнасці будзе займацца гандлем, забавамі і турызмам.
НМ, belsat.eu, паводле Pap.pl, фотаздымак Stefano Minerva/YT