Менскі заапарк прапануе параўнаць жанчын да сваіх насельнікаў і атрымаць квіток


«Прыгажосць – страшная сіла», гэтак называецца конкурс да 8 сакавіка ад Менскага заапарку.

Умовы ўдзелу вельмі простыя.

  1. Да 10 сакавіка падпісацца на старонку заапарку ва «УКантакце» або на minsk_zoo_official у «Instagram’е».
  2. Пасля зрабіць фота жонкі, сяброўкі, сваячкі або проста знаёмай жанчыны.
  3. Падпісаць, да каго з насельнікаў заапарку яна падобная, і выкласці фота ў альбом «Прыгажосць – страшная сіла» ва «УКантакце» або з гэштэгам #zookrasa ў «Instagramʼе».

У заапарку belsat.eu распавялі, што такую акцыю праводзяць не ўпершыню і пакуль ніхто з удзельнікаў не абражаўся на гэткі конкурс.

«Мы глядзелі, што рабілі іншыя, нешта самыя прыдумалі. Ва ўмовах конкурсу напісана, што ён жартаўлівы. Ужо дасылаюць фота, але пакуль не вельмі шмат. Было параўнанне жанчыны да ільвіцы. Летась конкурс называўся «Непрыгожых жанчын не бывае». Параўноўвалі кабет да самых «брыдкіх» нашыў насельнікаў. Хто пабаіцца, той нічога і не дашле».

Адна з удзельніц конкурсу

Выбіраць пераможцу каманда заапарку будзе паводле найбольшага падабенства. Вынікі абвесцяць 11 сакавіка. Пераможца атрымае запрашальны квіток у заапарк на дзве асобы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў