Менскі настаўнік выйшаў у краму – і збіты апынуўся на соднях


Выкладчык гісторыі і грамадазнаўства прыватнай школы Steam Антон Рудэнка атрымаў 15 содняў адміністратыўнага арышту. Пра гэта напісаў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Справу Рудэнкі сёння разглядаў суд Завадскога раёну Менску. Мужчына адказваў на пытанні суддзі Кацярыны Мурашкі па скайпе. У пачатку працэсу яна пацікавілася, адкуль у настаўніка цялесныя пашкоджанні. Той адказаў, што яго збілі пры затрыманні. Праваабаронцы адзначаюць, што цяпер пад ягонымі вачыма бачныя два сінякі, але патрэбы ў медычнай дапамозе ён не мае. Пасля адказу паседжанне працягнулі ў звычайным парадку.

Рудэнку вінавацілі ва ўдзеле ў пікеце на вуліцы Несцерава каля 15:00. Сведка-міліцыянт Савельеў сцвярджаў, што на ўласныя вочы бачыў яго на мосце а 15:20. Аднак сам выкладчык запэўнівае: у гэты час ён знаходзіўся ўдома, а быў затрыманы па дарозе з крамы на гадзіну пазней. Нягледзячы на памылкі ў пратаколе і заяву пра збіццё, суддзя пакарала настаўніка 15 соднямі арышту.

У суботу, 23 студзеня, у Беларусі адбыліся акцыі салідарнасці з расейскімі пратэстоўцамі. Затрымалі прынамсі 156 іх удзельнікаў.

Hавiны
Ціханоўская пра затрыманых у выходныя: «У нас ёсць 200 новых прычынаў не спыняцца да самай перамогі»
2021.01.25 17:00

ЯП, belsat.eu

 

Стужка навінаў