Менск і Пекін дамовіліся пра кітайскі крэдыт


Ад Беларусі дакумент падпісаў міністр фінансаў Максім Ермаловіч. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

Беларусь і Кітай падпісалі дамову пра вылучэнне Менску крэдыту на паўмільярда долараў. Пра гэта паведамілі ў беларускім Міністэрстве фінансаў.

Цырымонія падпісання адбылася 16 снежня ў Шанхаі. Ад імя Беларусі свой подпіс пад пагадненнем паставіў міністр фінансаў Максім Ермаловіч. Дамова з Шанхайскай філіялам Банку развіцця Кітая прадугледжвае вылучэнне тэрміновага крэдыту на 3,5 млрд кітайскіх юаняў, ці прыблізна на 500 млн долараў.

«Беспрэцэдэнтнасць гэтай здзелкі сведчыць аб новым узроўні стасункаў Рэспублікі Беларусь і Банку развіцця Кітаю», – паведамілі ў Міністэрстве.

Крэдыт не звязаны з рэалізацыяй якога-небудзь праекту і можа быць накіраваны на пагашэнне і абслугоўванне дзяржаўнага доўгу, падтрыманне золатавалютных рэзерваў, садзейнічанне развіццю двухбаковага гандлю Беларусі ды Кітаю.

Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі, кітайскі крэдыт пойдзе на пагашэнне вонкавых пазыкаў. Прадугледжваецца, што пазыку з боку Пекіна ў памеры 500 млн долараў Беларусь атрымае на пяць гадоў.

Hавiны
Улады Беларусі тэрмінова бяруць крэдыт у Кітая
2019.12.14 06:41

Сёлета Расея скараціла крэдытаванне для Менску. Мінфін чакаў, што ў бюджэт краіны ўдасца прыцягнуць 200 мільёнаў долараў апошняга траншу ад фонду Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, а таксама 600 мільёнаў долараў з боку ўраду Расеі. Але ў выніку ў Крамлі вырашылі сродкі не даваць. У адказ на гэта Аляксандр Лукашэнка нават распавёў, што забараніў Міністру фінансаў браць грошы ад Расеі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў