12 студзеня ў Менску людзі баранілі Грушаўскі сквер. Пра гэта паведаміў у Facebook грамадскі актывіст Дзмітрый Кавалгін.
Сегодня в мы укутали Грушевский сквер в шарфы. Это символический жест в защиту деревьев, которые власти собираются…
Opublikowany przez Дмитрий Ковалгин Niedziela, 12 stycznia 2020
«Сёння ў мы ўхуталі Грушэўскі сквер у шалікі. Гэта сімвалічны жэст у абарону дрэваў, якія ўлады збіраюцца высекчы», – адзначыў актывіст.
Паводле яго, каля тыдня таму выявілася, што на кадастравай мапе частку сквера вызначылі пад забудову.
Жыхары лічаць гэтае рашэнне незаконным і настроены змагацца за адзіную зялёную зону ў акрузе, заявіў Кавалгін.
Сквер знаходзіцца каля праспекту Дзяржынскага і з усіх бакоў абкружаны шматпавярховікамі.
МГ belsat.eu