Менчука-інваліда больш за 40 разоў прыцягвалі да адказнасці за іншую асобу


Дадзеныя мужчыны выкарыстоўваў ягоны стрыечны брат, які некалькі гадоў прадстаўляўся імем інваліда, а міліцыянты нават не правяралі дакладнасць інфармацыі.

Мянчук з інваліднасцю II групы звярнуўся ў Генпракуратуру са скаргай на тое, што атрымаў пастановы аб прыцягненні яго да адказнасці адразу за некалькі парушэнняў, у прыватнасці, дробнае хуліганства, распіванне алкаголю і парушэнне ПДР. Мужчына прасіў апратэставаць пастановы, бо не парушаў закону.

Высветлілася, што правапарушэнні здзяйсняў ягоны стрыечны брат, які не меў сталага месца жыхарства і вёў асацыяльны лад жыцця. Падчас затрыманняў цягам 2014-2017 года ён падаваў персанальныя дадзеныя свайго сваяка.

Генеральная пракуратура адмяніла 33 пастановы судоў і МУС у дачыненні да інваліда. Міліцыянтаў, вінаватых у памылцы, прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці, заявілі ў Генпракуратуры.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары