«МАЗ» беларускай каманды на ралі «Дакар» перакуліўся перад фінішам


У Перу тры экіпажы каманды «МАЗ-СПОРТаўта» прайшлі другі этап ралі-рэйду «Дакар-2019». Беларусы занялі 11–13 месцы.

Вынікі маглі быць лепшыя, але «МАЗ» Сяргея Вязовіча хацеў абагнаць расейцаў, што ехалі на «КамАЗе», аднак за 200 метраў да фінішу на ўсёй хуткасці наляцеў на пясчаную пастку і перакуліўся.

Аўта зазнала пашкоджанні. З пяску яго даставалі іншыя беларусы. Пілоты не пацярпелі.

У гонцы перамаглі расейцы.

Агулам ралі-рэйд зойме 11 дзён і завершыцца 17 студзеня ў сталіцы Перу горадзе Ліма.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў