Менскі праціўнік «Матыльды» патлумачыў, чаму выйшаў на пікет да кінатэатру


Мужчына вінаваціць стужку ў распальванні міжнацыянальнай варожасці.

Сёння ў беларускім пракаце стартуе прэм’ера фільму Аляксея Учыцеля «Матыльда», які распавядае пра раман будучага расейскага імператара Мікалая II і балерыны Матыльды Кшэсінскай.

З пікетам да менскага кінатэатру «Масква», дзе адбывалася прэм’ера, выйшаў мужчына. Ён распавёў, чаму вырашыў пратэставаць:

«Гэта зло, гэта блюзнерства! Калі ласка, хто ідзе на фільм, спыніцеся! Я чытаў пра актораў, якія гралі – былі запрошаныя нямецкія порна-акторы (заява не адпавядае рэчаіснасці – заўв.). Вы ж пачытайце ў інтэрнэце! Я не супраць фільму, я супраць таго, што 130 артыкул Крымінальнага кодэксу Беларусі парушаецца, распальваецца міжнацыянальная варожасць. Праваслаўнага святога граюць порна-акторы! Уявіце сабе ў любой іншай краіне свету, калі б святога граў порна-актор – што б там было? У нас, на жаль, цішыня».

Яшчэ да выхаду стужка выклікала неадназначную рэакцыю ў Расеі, прэм’ера «Матыльды» у нашай краіны таксама суправаджаецца скандаламі. Напярэдадні запуску кінастужкі сталічныя кінатэатры атрымалі лісты, у якіх гучаць заклікі не дэманстраваць карціну, паведамляе TUT.BY.

У сетку прыватных кінатэатраў «Silver Screen» прыйшоў ліст на дзвюх старонках. У сетцы кінатэатраў кажуць, што на канверце не было зваротнага адрасу.

НМ, belsat.eu, фотаздымак Валерыі Уласік

Стужка навінаў