«Калі гэта адбылося ён мне нічога не распавядаў. Я гэта ўбачыла ў сеціве. Я здагадвалася два тыдні, але ён сказаў, што гэта не ён – не хацеў казаць, або баяўся, ну пасля ў выніку даведалася», – кажа Людміла Волах, маці абвінавачанага.
У спадзеве на больш мяккі прысуд, жанчына прынесла з сабою дзясяткі граматаў і ўзнагародаў сына. Добрую характарыстыку вінаваўца здарэння атрымаў і ад міліцэйскага кіраўніцтва. Сам ён сцвярджае, што ўключаў сірэну, але тая яшчэ да скрыжавання заціхла.