Маці-328 праводзяць сустрэчу з нагоды гадавіны сваёй галадоўкі: «Калі нічога не зменіцца – адновім»


Сёння ў вёсцы Востраў Пухавіцкага раёну маці асуджаных па «наркатычным» артыкуле сабраліся, каб прыгадаць сваю леташнюю галадоўку, а таксама выпрацаваць план дзеянняў на будучыню. Яны па-ранейшаму патрабуюць ад уладаў змякчэння пакарання па 328 артыкуле Крымінальнага кодэксу і амністыі.

На сустрэчу сабраліся пяцёра актывістак, якія 27 красавіка мінулага году, пачалі галадоўку на знак пратэсту. Галадоўку трывала больш за 2 тыдні, пакуль жанчыны жылі на лецішчы ў вёсцы. Паводле словаў лідаркі Руху Маці-328 Ларысы Жыхар, цяпер яны прааналізавалі памылкі і вызначылі будучую тактыку змагання. Пры гэтым актывістка адзначае: калі ўлады так і не пойдуць на саступкі, галадоўка можа аднавіцца.

Hавiны
«Мы гатовыя на больш радыкальныя меры, чым галадоўка!» Удзельніцы «Маці 328» схадзілі ў Адміністрацыю Лукашэнкі
2018.06.14 11:17

«Нам дагэтуль ніхто нічога не кажа. Учора я з трыма іншымі маці была ў Лідзе на прыёме ў старшыні профільнай камісіі па нацбяспецы Валянціна Міхневіча і ён параіў дачакацца нарады ў прэзідэнта, тады ўжо нешта праясніцца», – кажа Жыхар.

Нагадаем, 19 красавіка ў Пасланні да народу і парламенту Аляксандр Лукашэнка заявіў, што амністыі асуджаным па «наркатычным» артыкуле «не будзе ніколі». Разам з тым, ён адзначыў, што пакаранне можа быць зменшанае ў персанальным парадку для спажыўцоў наркотыкаў, але не для распаўсюднікаў. Ён паабяцаў «вярнуцца да гэтага пытання» і абмеркаваць тэму з праваахоўнікамі яшчэ раз.

Тым часам Маці-328 анансавалі агульны збор на Плошчы Незалежнасці 29 красавіка а 11.00. Галоўныя патрабаванні ранейшыя: сустрэча з кіраўніком краіны і рэформа, у выніку якой для асуджаных па 3 і 4 частках артыкулу 328 будзе змякчанае пакаранне і прадугледжаная амністыя.

КА belsat.eu

Стужка навінаў