Матацыкл урэзаўся ў цягнік: кіроўца загінуў, пасажыру адарвала нагу


Фота sk.gov.by

Інцыдэнт здарыўся каля вёскі Марцінава ў Верхнядзвінскім раёне.

Матацыкл, на якім ехалі бацька і сын, сутыкнуўся з грузавым цягніком. У выніку ДТЗ 41-гадовы мужчына загінуў на месцы, ягонаму 14-гадоваму сыну адрвала левую нагу.

Бацька з сынам ехалі да бабулі. За 40 метраў да чыгуначнага пераезду кіроўца пачаў тармазіць, з’ехаў на правую абочыну і збіў апошні загараджальны слупок пераезду. Пасля матацыкл урэзаўся ўцягнік.

Хлопца адвезлі ў рэанімацыйнае аддзяленне Верхнядзвінскай бальніцы.

Машыніст цягніка не заўважыў сутыкнення. Міліцыю выклікалі відавочцы.

Па факце аварыі праводзіцца праверка.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары